Літаральна на днях прэзідэнт Беларусі огарошыў людзей чарговай сенсацыяй. Аказваецца, большасць беларусаў у адзіным парыве, ад старых да маладых выказваецца за павышэнне пенсійнага ўзросту! Прэзідэнт нават падзякаваў за тое, што да яго прапановы паставіліся з разуменнем і нават падтрымкай.
І таму ўжо на наступным тыдні (адкуль такая мітусьня?) будзе выдадзены ўказ пра павышэнне пенсійнага ўзросту.
«Мы вельмі акуратна вымяраем настрой грамадства. Павінен сказаць, што сёння ўжо цвёрдая большасць нашага насельніцтва згодная на павышэнне пенсійнага ўзросту. Я не кажу пра тое, падабаецца камусьці ці не падабаецца. Нават тыя, каму гэта не падабаецца, нарэшце зразумелі, што рана ці позна мы гэтую праблему павінныя вырашаць. І час вырашэння праблемы прыйшоў», — цытуе Аляксандра Лукашэнку яго прэс-служба.
Неверагодна, але яшчэ паду дзён назад прэзідэнт заяўляў, што большасць насельніцтва не падтрымлівае гэтую ініцыятыву. Што, за нейкія два дні “народ прозрел”? Адкуль узялося гэта цвёрдая большасць?
І як прэзідэнт вымярае гэты самы настрой грамадства?
Мабыць, я нешта не заўважыў? Можа быць, на каталіцкую Пасху прайшоў усебеларускі рэферэндум, на якім большасць прагаласавала за павышэнне? А можа, у працоўных калектывах праводзіліся апытанні? Дзе і калі нашы любыя чыноўнікі на чале з прэзідэнтам раіліся з народам? Адкуль яны ведаюць пра цвёрдую згоду?
Прапаную нашым чытачам даць адказ у каментарах – ці згодны яны з павышэннем пенсійнага ўзросту з 55 і 60 да 58 і 63. Нагадаю, што сярэдняя працягласць жыцця мужчын у Беларусі на цяперашні час складае каля 66-67 гадоў. Гэта значыць, што сярэднестатыстычны мужчына працуе паўжыцця за тое, каб пасля толькі тры гады атрымліваць пенсію…
Што дзіўна, прэзідэнт на гэты раз ні словам не абмовіўся аб тых, чый пенсійны ўзрост сёння сапраўды выклікае сумневы. Аб сілавых ведамствах – міліцыі і арміі. Забыўся?
Чакаем Вашых каментароў. Няхай гэта будзе наш мясцовы рэферэндум. Пабачым, ці падтрымлівае большасць такія вось рашэнні.
Зміцер Каханоўскі