Мы пісалі пра “статыстычны” стан справаў у нашай мясцовай медыцыне. Згодна з афіцыйнай статыстыкай – сапраўды, ўсё не так дрэнна блага. А на самой справе, нагод дзеля оптымізму няшмат.
Так, на сённяшні дзень – лекараў у нашай раённай паліклініцы, здаецца, хапае. Прычым, розных спецыяльнасцяў. Але вось незадача – нярэдка гэтыя сцецыялізацыі проста “сумяшчаюцца”. Так, напрыклад, у нас функцыі нарколага фактычна выконвае псіхіятар.
Атрымліваецца, што нібыта спецыяліст ёсць, а нібыта – і няма. Аднак і пры такім падыходзе ў Мастоўскай ЦРБ, напрыклад, няма такого папулярнага цяпер спецыяліста, як урач-анколаг. І што рабіць анкалагічна хворым, якіх у раёне шмат?
Вельмі радуе, што ў бальніцы з’явіліся маладыя спецыялісты. Гэткая новая змена. З аднаго боку, натуральна разумееш, што вопыту ў дваццацігадовага дохтара будзе значна меньш, чым у больш сталага калегі. З другога боку, напрыклад, асабліва я больш давяраю гэтым маладым хлопцам і дзяўчатам. Чаму? Ды таму, што гэта – сучасныя лекары: больш адкрытыя ды меньш ганарлівыя, да таго ж маладыя з большай увагай адносяцца да пацыента, чым урач-пенсіянер, для якога пацыент – гэта проста лішні клопат.
Але гэтая спецыялісты тут не навечна. Справа ў тым, што моладзь, якая працуе ў нашай бальніцы – гэта, на самой справе, учорашнія студэнты, якіх родная дзяржава адправіла “адпрацоўваць” доўгія пяць гадоў “першага працаўладкавання”. І што такое пяць гадоў? Вось толькі-толькі дохтар набярэцца вопыту, пазнаёміцца са сваімі пацыентамі (а колькі тут нас, мастаўчан, засталося?) – і вось: адрабіў, пара дахаты ці на вольныя хлябы. А мы як? Зноў набіраць студэнтаў? Ці ўвогуле сядзець без спецыяліста?
І яшчэ… Прымусовае працаўладкаванне – справа дрэнная з любога боку. Рабская праца ніколі не была эфектыўнай. Але што ж ты будзеш рабіць, калі наша дзяржава не ведае іншых метадаў зацікавіць будучага урача, акрамя прымусу… А якая пад прымусам праца? Вось-вось…
Але і гэта яшчэ не ўсе беды. Маладых многа, але шмат яшчэ і лекараў, каторыя працуюць даўно. Вельмі даўно. Вельмі-вельмі… Урачы пенсіённага ці прадпенсіённага ўзросту для нашай бальніцы сталі калі не нормай, то звычайнай справай. Магчыма, гэта нават і добра – яшчэ засталіся сілы, а вопыт і ўвогуле вялікі. Але гэта – як выключэнне. І вось пытанне: а дзе трыццаці-саракагадовыя лекары – з вопытам і сіламі – маральнымі і фізічнымі? Іх адзінкі! Ці – “зялёная” моладзь, “інтэрны”, якім не хапае практыкі, ці, наадварот – асобы сталога ўзросту, з вопытам, але без жадання нешта рабіць. Хіба гэта нармальна? Мяркую – не.
Зміцер Каханоўскі
Вам таксама можа спадабацца
Между Мостами и Минском пойдет самый быстрый поезд Беларуси
Дилера с килограммом наркотиков задержали в Мостовском районе
Дэпутатка паказала сваю дзейнасці
Поменялась вывеска?
То, что надо!
Врачи и медсёстры Мостовщины: растём