Мы ўжо пісалі аб тым, як рэзва кінуўся ўгору наш любы “зайчык” аккурат перад Новым Годам. Аднак на гэтым сюрпрызы беларускай фінансавай сферы не скончыліся.
20 снежня 2014 года прэзыдэнт у “пажарным” парадку падпісвае ўказ аб новым, нечуваным раней падатку – падатку “на валюту”. Карацей кажучы, сэнс указу ў наступным: калі вы намагаецеся сёння купіць валюту, да ўжо не малога курсу банка прыплюсуйце яшчэ 30 адсоткаў – і атрымаеце рэзультат, на які ваш гаманец пахуднее.
Для прыкладу: на сённяшні дзень (22 снежня) курс долара ў Мастоўскіх банках – прыкладна 11 100 беларускіх рублёў на адзінку. Прыплюсоўваем да гэтага яшчэ 30% — і вось новая сума: трохі болей за 14 300. Адчуваеце розніцу?
Не, з аднаго боку – зразумець логіку указа можна. Валюты няма, беларускі рубель вось-вось зваліцца ў інфляцыйную яму ўздагон за расейскім, ажыятаж у абменніках ніяк не памяншаецца. Што рабіць?
Не мне даваць парады прэзідэнту, але з-за апошніх новаўводзін неяк трывожна на душы: не прайшло і года, як заставілі плаціць “за дарогі”, якія за гэты час лепш не сталі. Потым палохалі налогам на “тунеядство”. Прадпрымальнікаў абавязалі плаціць “пенсійны” налог незалежна ад даходаў і ад таго, працуеш ты ўвогуле ці не. У фірмах і офісах стонуць, што (і смех, і грэх) фонд сацыяльнай абароны ўвёў налог на воду – нічога сабе “сацыяльная абарона”! І яшчэ – на табе, падатак на “валюту”! Як раз тады, калі беларусам выпала чарговая і нячастая “халява” – добра “затарыцца” у крамах Расеі, дзе цэннікі проста палохаюць небывалай таннасцю.
Супакойвае адно – падатак уведзены “часова”, да 1 лютага 2015 года. Ну-ну, пажывём – пабачым. Як правіла, самыя пастаянныя цяжкасці ў нас – гэта “временные трудности”.
Самае смешнае, што валюты ў Мастоўскіх банках як не бало, так і няма. Так што, ці варта хвалявацца?
Зміцер Каханоўскі