Прызначаны два з паловаю гады таму назад на пасаду старшыні Мастоўскага райвыканкама колішні першы намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Юрый Валяваты кіруе Мастоўшчынай так, што часам выклікае непаразуменне ў спецыялістаў мясцовых сельгаспрадпрыемстваў.
Некалькі гадоў таму назад малако ў сельгаспрадпрыемстваў Мастоўшчыны закупляў Пастаўскі малаказавод, што на Віцебшчыне. Забіраў прадукцыю сваім транспартам. Закупачны кошт малака быў значна вышэйшы, чым на ваўкавыскім «Белакце».
Аднак старшыня Мастоўскага райвыканкама Юрый Валяваты ўчыніў разнос некаторым спецыялістам гаспадарак, палохаў звальненнем і дамогся, каб малако з фермаў Мастоўшчыны паступала выключна на «Белакт», хоць і па ніжэйшым кошце.
Падобнае здарылася і з продажам мяса. Раней частка адкормачнага статка накіроўвалася на Слонімскі мясакамбінат, дзе закупачныя кошты былі вышэйшыя. З прыходам на пасаду старшыні райвыканкама Юрыя Валяватага кіраўнікі сельгасгаспадарак вымушаны прадаваць ялавічыну на Ваўкавыскі мясакамбінат, дзе кошт ніжэйшы, чым у Слоніме.
Вам таксама можа спадабацца