30 студзеня на сайце Мастоўскага райвыканкама з`явілася паведамленне, з якога вынікае, што падвясны мост у Мастах закрыты з меркаванняў бяспекі пешаходаў і для замены драўлянага насцілу.
«В соответствии с техническим заключением, полученным Мостовским РУП ЖКХ, по результатам обследования объекта «Пешеходный подвесной мост через реку Неман в городе Мосты», выполненного специализированной организацией УП «Институт Гродногражданпроект», в настоящее время необходимо выполнить работы по замене деревянного настила данного моста. Учитывая необходимость обеспечения безопасности движения пешеходов, а также в связи с неблагоприятным периодом для проведения ремонтных работ, подвесной мост в г. Мосты закрыт с 22.01.2019 по 01.06.2019», — чытаем на сайце выканкама.
Тут зазначым, што работнікі райвыканкама не ведаюць дакладнай даты закрыцця аб`екта. Камунальнікі перакрылі рух па мосце 21 студзеня.
Тое, што на падвясным мосце пагнілі дошкі насцілу, відавочна было яшчэ ўлетку. Іх пастаянна мянялі работнікі ЖКГ. У сярэдзіне восені каля падвяснога моста з`явілася невядомая дэлегацыя, якая на працягу дня выканала пэўныя замеры. Усе, хто назіраў за гэтым, прыйшлі да высновы, што неўзабаве пачнецца рамонт моста. Аднак работнікам УП «Інстытут Гроднаграмадзянпраект» спатрэбілася болей як тры месяцы, каб зрабіць па тым тэхнічнае заключэнне. Яшчэ, як паведамляе раёнка, не падрыхтавана праектная дакументацыя на рамонт моста. Тое, што дата пачатку рамонту моста не вядомая, сведчаць і самі ўлады. Яны ў сваім паведамленні спасылаюцца на неспрыяльны перыяд — зіму — для правядзення рамонтных работ.
Дый само паведамленне райвыканкама з`явілася пад ціскам грамадскасці са спазненнем амаль на дзесяць дзён.
Вам таксама можа спадабацца