Ранкам у пазамінулы панядзелак мастаўляне не змаглі прайсці праз падвясны мост, бо ўваход на яго быў завараны з абодвух бакоў. Ніякіх шыльдаў з тлумачэннямі з гэтай нагоды не было.
У больш недарэчным становішчы апынуліся жыхары левабярэжжа горада. Шмат хто з іх спрашчаў праз падвясны мост шлях да горада. Яны пераходзілі мост праз Зяльвянку, затым ішлі лесам і пападалі на падвясны. Перайшоўшы яго, людзі адразу траплялі ў цэнтр Мастоў.
Пачынаючы з таго панядзелка шмат хто з жыхароў левабярэжжа па няведанні вымушана робяць лішнія амаль дзясятак кіламетраў. Напачатку болей за два кіламетры яны ідуць да падвяснога моста і, пабачыўшы, што ўваход заблакаваны, вяртаюцца назад і трапляюць ў горад толькі праз аўтамабільны мост праз Нёман.
Толькі праз некалькі дзён з двух бакоў падвяснога моста з`явіліся шыльды з надпісам: «Праход па мосце закрыты». І ніякіх тлумачэнняў, з якой нагоды тое сталася. Ніякіх аб`яў на мосце праз Зяльвянку, што падвясны мост не працуе, таксама няма. Таму жыхарам левабярэжжа даводзіцца хадзіць лішнія кіламетры.
Вам таксама можа спадабацца
Ці існуе на самой справе Мастоўскі раён?
Дзіцячыя пляцоўкі – у кожны двор
В Мостовском районе браконьер поймал беременную косулю
Приглашаем в нищету…
Милиция отчиталась… перед милицией