Увядзенне выязной пошліны для беларусаў прапаноўвалася ў якасці магчымай меры для зніжэння адтоку валюты за мяжу. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання фестывалю працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2013».
На думку намесніка старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва, увядзенне мыты негатыўна адбілася б на іміджы самога Лукашэнкі.
– Ён зразумеў, што дурасць ляпнуў, якую пачалі падтрымліваць іншыя чыноўнікі, каб яму проста дагадзіць. Зразумела, што для іміджу Лукашэнкі гэта быў бы вялікі мінус, і не толькі для яго асабіста, але і для ўсяго рэжыму, які ён тут стварыў. Прааналізаваўшы сітуацыю, ён вырашыў даць зваротны ход, бо адсачыць, хто і куды едзе, па якіх справах, вельмі складана. Таму будуць утварацца вялікія чэргі на мяжы і непаразуменне, што будзе выклікаць незадавальненне беларусаў.
* * *
Увядзенне выязной пошліны для беларусаў прапаноўвалася як магчымая меры для зніжэння адтоку валюты за мяжу. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка. “Руплюся не за тое, каб забараніць выезд нашым грамадзянам, а хвалююся, што 3 мільярды даляраў вывозіцца штогод з краіны”, – сказаў кіраўнік дзяржавы. – Вось і бразнуў сабе на шкоду, напэўна. Хоць гэтага не баюся”, – дадаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, гэта прапаноўвалася ў якасці прыкладу. “А наогул, гэта сур’ёзнае пытанне. Памежнікі падлічылі: больш за 2 мільярды даляраў вывозіцца. Калі б гэта ў краіне заставалася, то жылі б зусім па-іншаму”, – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Источник: www.racyja.com