З-за ”незнаёмкі з Партугаліі”, з якой перапісваўся праз інтэрнэт, мужчына страціў 35 мільёнаў рублёў.
Яна прапанавала беларусу супрацоўніцтва ў якасці кампаньёна ў адной з чэскіх кампаній з заробкам ад 4 тысяч еўра ў месяц. Мужчына доўга не думаў і згадзіўся. У якасці выпрабавання яму даручылі правярнуць некалькі справаў. Папрасілі даслаць банкаўскія рэквізіты рахунка, і ў хуткім часе паведамілі, што перавялі на рахунак праз сістэму Western Union амаль 35 мільёнаў рублёў.
“Кампаньён” павінны быў перавесці грошы на рахунак у Кіеве, аплаціўшы нейкую здзелку. Мужчына ўсё выканаў і атрымаў каля 2 мільёнаў рублёў заробку. Аднак радаваўся ён толькі да той пары, пакуль з ім не звязаліся супрацоўнікі беларускага банка.
Высветлілася, што небарака, сам ня ведаючы, атрымаў у банку крэдыт-авердрафт у памеры 35 мільёнаў рублёў, якія сам жа пералічыў на невядома чый рахунак. А вяртаць крэдыт давядзецца самому. Зразумеўшы, што стаў ахвярай махляроў, пацярпелы напісаў заяву ў міліцыю.
Распачатая крымінальная справа.
Крыніца: www.t-styl.info