У Беларусі рэальны памер прызначаных пенсій (разлічаных з улікам змены індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у жніўні 2013 года ў параўнанні са жніўнем 2012 года павялічыўся на 10,3%, у параўнанні з ліпенем 2013 года — на 0,2%. Такія звесткі апублікаваў Белстат.
Сярэдні памер прызначаных пенсій склаў 2 млн. 102,4 тыс. рублёў, што ў 2,5 разу перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў. Сярэдні памер пенсій па ўзросце склаў 2 млн. 179,8 тыс. рублёў, па інваліднасці — 1 млн. 915,7 тыс. рублёў, з нагоды страты кармільца — 1 млн. 387,9 тыс. рублёў, сацыяльных пенсій — 946,1 тыс. рублёў.
На ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў жніўні знаходзіліся 2 млн. 521,3 тыс. пенсіянераў.
Крыніца: www.belapan.by