95 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, была прынята Трэцяя Устаўная Грамата, якая абвяшчала незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Значнасць гэтай падзеі неаспрэчная, бо менавіта акт 25 сакавіка паклаў пачатак беларускай дзяржаўнасці ў ХХ стагоддзі.
Віншуем усіх са святам! Жыве Беларусь!