MASTY.EU што гэта?
Сайт MASTY.EU – гэта крыніца аб’ектыўнай інфармацыі аб жыцці мастаўчан і Мастоўшчыны, а таксама суседніх раенаў. Мы асвячаем лакальныя праблемы, мясцовую палітыку і самакіраванне.
Мы прадстаўляем факты, высновы з якіх павінен зрабіць чытач.
НАША МЭТА – даведацца і паказаць, што адбываецца ў нашым рэгіёне і вакол нас. Заахвоціць чытача да супольнай дзейнасці і актыўных дзеянняў для вырашэння акружаючых нас праблем. Ніхто не зробіць гэтага замест нас – Мастаўчан.
Мы публікуем факты, а таксама меркаванні аўтараў, пазіцыя якіх адлюстроўвае праўду і рэальны стан рэчаў.
Вы спытаеце, якія каштоўнасці мы падзяляем?
- Мы крытычна настроены да таго, што адбываецца вакол нас, але не заклікаем сядзець і чакаць, ці з’язджаць у сеседнія больш вялікія гарады, абласны цэнтр альбо сталіцу Беларусі, бо верым, што можам змяніць жыццё да лепшага тут і цяпер уласнымі, супольнымі намаганнямі.
- Мы лічым непрымальнымі любыя формы карупцыі і кумаўства на Мастоўшчыне. Карупцыя робіць нас бяднейшымі і раскладае лакальную супольнасць.
- У сілу сваіх скромных магчымасцяў мы прадстаўляем не толькі арыгінальны кантэнт, але ж стараемся сабраць самую цікавую інфармацыю, якая датычыць нашай Мастоўшчыны і суседзяў.
Будзем удзячныя калі Вы падзеліцесь (на ўмовах ананімнасці) з намі фактамі, каштоўнай інфармацыяй ці несправядлівымі дзеяннямі прадстаўнікоў ўлады, чыноўнікаў, адміністрацыі прадпрыемстваў і ўстановаў.
Для бяспечнай перадачы інфармацыі (пра праблемы, факты карупцыі, злоўжывання ўладай, хамскіх паводзінаў кіраўніцтва і іншых фактах) сайту MASTY.EU выкарыстоўвайце нашу форму КАНТАКТ. Мы працуем ананімна, бо памятаем у якой “свабоднай” краіне мы жывем.
Станьце нашымі сябрамі ў Facebook, Одноклассниках альбо ВКонтакте. Сачыце за нашымі абнаўленнямі ў Twitter.