У Мастах басейн працуе два месяцы, але жыхары горада наведваць яго не вельмі актыўна. У Мастах 24 жніўня, на два месяцы пазней запланаванага, адчыніўся пасля рамонту басейн.
На мерапрыемстве, акрамя кіраўнікоў раёна прысутнічалі ганаровыя госці: памочнік прэзідэнта РБ — інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч, намеснік старшыні абкама Віктар Ліскавец, дэлегацыя з Польшчы на чале з войтам горада Ломжа Пятром Клысам.
Падзею асвятлялі ў раённым і абласным друку. Прайшло два месяцы, і на сустрэчы з калектывам настаўнікаў СШ №3 намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Жук канстатуе такі факт, што мастаўляне не актыўна наведваюць басейн. Наўпрост тое значыць, што ён павісне на балансе раёна.
Магчымая прычына ў коштах. Аднаразовае наведванне басейна каштуе 5 рублёў. Абанемент на чатыры заняткі ў месяц — 15 рублёў. А сауна да шасці чалавек — 60 рублёў за 2,5 гадзіны.
Гэта адзін бок медаля. Другі — агулам адсутнічае ў горадзе рэклама працы басейна і нейкіх мерапрыемстваў там, якія маглі б зацікавіць гараджан.
Вам таксама можа спадабацца
В Мостовском районе на пожаре спасен 47-летний мужчина
У двух жителей Мостовщины изъяли 6,5 км сетей
Мужчина в Мостовском районе растил для племянника марихуану
100 тонн соломы сгорело в Мостовском районе из-за детской шалости
Так мастаўляне атрымліваюць пошту. Фотафакт