На мінулым тыдні намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама Марына Давыдзік мела сустрэчу з калектывам раённай бібліятэкі.
На сустрэчы яны распавядала прысутным пра поспехі раёна ў розных кірунках эканамічнай і сацыяльнай дзейнасці. А на хвалюючы людзей адказ на пытанне пра эпідэмію на Мастоўшчыне ёй хапіла аднаго сказа.
Яна агучыла такія дадзеныя па стане на 23 чэрвеня: — За мінулыя суткі было пацверджана толькі тры захворванні сярод жыхароў раёна, а на стацыянары раённай бальніцы знаходзіцца 35 чалавек з пацверджаным захворваннем, тыя, хто пераносіць хваробу ў лёгкай форме, лечацца дома, на самаізаляцыі.
Не было сказана, колькі людзей на самаізаляцыі, колькі вылечылася, колькі хворых было накіравана ў абласны цэнтр ды чаму не ва ўсіх, хто праходзіў дамашні курс лячэння, бяруць паўторныя аналізы.
Варта заўважыць, што гэта першы выпадак за тры месяцы эпідэміі, калі чыноўнік такога рангу ўпамінае ў сваім выступе аб балючай для людзей праблеме і кажа, быццам тут усё добра, усё пад кантролем.
gs.by