Пачнем з таго, што асабліва хвалюе сёння многіх людзей: заробкі і занятасць. У якіх раёнах Гарадзеншчыны самыя высокія заробкі? Адразу адзначым, што яшчэ няма свежых звестак за апошні квартал 2014-га года, які моцна падкарэктаваў у горшы бок заробкі беларусаў. Усе выкарыстаныя дадзеныя атрыманыя з адкрытых крыніц – звестак абласнога ўпраўлення статыстыкі, сайтаў розных органаў улады і ведамстваў.
Мы скарысталіся звесткамі, якімі ў канцы года падзяліліся з гарадзенскімі гарадзенскімі бізнесменамі і журналістамі эсперты Даследчага цэнтру Інстытута прыватызацыі і менеджмента.
Пачнем з заробкаў на Гарадзеншчыне за апошнія два гады.
У 2014-м годзе ў спісе лідэраў у 2014-м годзе адбыліся пэўныя перамены.
У тройку лідэраў па заробках уварваўся Астравецкі раён.
Яшчэ гадоў дзесяць таму пра яго чуліся жарты кшталту “Астравец – свету канец!”, а цяпер па росту памеру заробкаў за год Астравеччына абагнала нават Гродна.
Прычына такога “рыўка” тлумачыцца проста – будаўніцтва Астравецкай АЭС, у якое ўкладаюцца вельмі вялікія грошы.
Але нягледзячы на гэта, самыя высокія заробкі на Гарадзенчыне па-ранейшаму застаюцца ў абласным цэнтры і ў Гродзенскім раёне. Увосень мінулага года яны перавысілі нават 600 даляраў, але зараз фактычна зноў адкаціліся ніжэй за магічную для нашых уладаў лічбу 500. А вось па тэмпах прыроста занятасці насельніцтва Гродна ўжо здаў свае лідэрскія пазіцыі тым жа Астравецкаму і Гродзенскаму раёнам.
У выпадку з Астраўцом зноў жа спрацаваў фактар будаўніцтва АЭС. А вось рост занятасці насельніцтва ў Гродзенскім раёне эксперты тлумачаць найперш тым, што частка бізнесу з Гродна фармальна “пераехала” у раён, каб атрымаць ільготныя палёгкі, звязаныя з працай у “сельскай мясцовасці” (ніжэйшыя стаўкі арэнднай платы і г.д.).
Увогуле ж на Гарадзеншчыне занятасць на фоне рэальнага зніжэння памеру заробкаў зніжаецца і гэта добра бачна па большасці раёнаў вобласці.
Занятасць насельніцтва на Гарадзеншчыне ў 2013 і 2014 годзе:
Такім чынам,падсумоўваем вынікі першай “серыі” ацэнкі якасці жыцця на Гарадзеншчыне.
ЗАРОБКІ. ЛІДЭРЫ 2014 Г.:
1. Гродна
2. Гродзенскі раён
3. Астравецкі раён
Аўтсайдэры:
16-е месца: Мастоўскі раён
17 месца: Свіслакі раён
18 месца: Іўеўскі раён
ЗАНЯТАСЦЬ. ЛІДЭРЫ 2014 Г.
1. Астравецкі раён
2.Гродзенскі раён
3.Гродна
Аўтсайдэры:
16 месца: Ашмянскі раён
17 месца: Іўёўскі раён
18 месца: Воранаўскі раён
Крыніца: www.t-styl.info