У забойстве 64-гадовага мастаўляніна падазраецца жыхар горада, які 13 разоў пабываў пад судом. Сваю ахвяру ён збіваў рукамі і нагамі без іншых прадметаў, але тое стала прычынай смерці.
Трагедыя адбылася ў прыватным сектары горада ў раёне чыгуначнай станцыі. Ранкам 25 верасня грамадзянін С. пабачыў на суседскім падворку цела гаспадара. Аператыўная група, якая выехала на месца, устанавіла, што смерць была гвалтоўнай.
Было ўстаноўлена, што напярэдадні ў доме нябожчыка распівалі спіртныя напоі. У тым застоллі ўдзельнічаў 52-гадовы К., які вызваліўся ў гэты дзень з турмы. На яго пала падазрэнне, і ён быў затрыманы.
Па версіі следства, падчас п`янкі паміж гаспадаром і падазраваным адбылася спрэчка, якая перарасла ў бойку. Падазраваны быў 13 разоў пад судом, у тым ліку за наўмыснае нанясенне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Вядзецца следства.
Вам таксама можа спадабацца
Басейн ёсць, наведвальнікаў няма
В Мостовском районе на пожаре спасен 47-летний мужчина
У двух жителей Мостовщины изъяли 6,5 км сетей
Мужчина в Мостовском районе растил для племянника марихуану
100 тонн соломы сгорело в Мостовском районе из-за детской шалости