Індывідуальныя і калектыўныя звароты жыхароў, інфармацыйная кампанія і супольныя дзеянні грамадзян, НДА і мясцовай улады прывялі да адкрыцця новай абмулаторыі ў Правых Мастах Мастоўскага раена. Акрамя кабінетаў лекараў-тэрапеўтаў з’явіліся і дадатковыя.
Зараз тут могуць асобна аказваць дапамогу дзецям – педыятрычнае аддзяленне мае свае памяўканні і асобны ўваход. З’явіліся дзве палаты дзённага стацыянара, новы апарат ЭКГ, лабараторыя і найноўшае стаматалагічнае абсталяванне.
Правамостоўская амбулаторыя абслугоўвае амаль дзве з паловай тысячы чалавек. Больш як за трыста з іх – дзеці. Медыцынская ўстанова з’явілася ў Правых Мастах ў 1965-м годзе. Але ж у апошні час ані будынак ані абсталяванне не адпавядалі сучаснаму ўзроўню медыцынскай практыкі. Мясцовыя жыхары самі прызнаюцца, што стары будынак нельга было назваць медыцынскай установай.
Відэа: www.ont.by