Паблізу вёскі Дубна Мастоўскага раёна злавілі браканьера з уловам на 1,2 мільёна рублёў.
Як паведамілі ў Гродзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, жыхар г.п. Краснасельскі лавіў рыбу забароненым прыладай – самаробнай пасткай. Калі інспектары знайшлі парушальніка, яго ўлоў ўжо налічваў 155 асобін розных відаў рыбы.
Мастоўскі раённы аддзел Следчага камітэта вырашае пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па ч. 2 арт. 181 КК РБ. Браканьеру пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
А. Снапкоўская