Нарэшце дачакаліся жыхары “новай” Клары Цэткін шчаслівага часу, калі на гэтай вуліцы пачалі ўзводзіць пешаходную дарожку.
Да гэтай часу ісці на працу, вясці дзетак у школу альбо дабірацца да любімай мастоўскім насельніцтвам “Закрамы” прыходзілася малацывілізаванымі спосабамі. Першы варыянт – гэта небяспечная падарожжа па праезжай частцы, дзе рэальна можна было патрапіць пад колы аўто. Другі варыянт – мясіць бруд па абочыне, дзе сапраўды неўзабаве ўтварылася некалькі самабытных сцежак.
Але пакутам канец, бо нарэшце кіраўніцтва РУП ЖКГ пытанне “быць альбо не быць” вырашыла станоўча. У хуткім часе будаўніцтва новага цывілізаванага тратуара будзе скончана, а прагулкі па Цэткін будуць прыносіць только станоўчыя эмоцыі.
Канец невядомым дарожкам
Новая дарожка
Тут будзе цывілізацыя
Зміцер Каханоўскі