Мастоўшчына ў ліку аўтсайдэраў па заробкам на Гарадзеншчыне, а што з будаўніцтвам новых кватэр?
Усе выкарыстаныя дадзеныя атрыманыя з адкрытай крыніцы – звестак абласнога ўпраўлення статыстыкі.
Як бачым, як і ў выпадку з заробкамі і занятасцю тут у лідэрах зноў Астравецкі раён. Прычына тая ж – з-за будаўніцтва Астравецкай АЭС у раён прыехала вялікая колькасць новых людзей, што справакавала сапраўдны будаўнічы бум. Па колькасці пабудаваных кватэр Астравец амаль ў два разы апярэдзіў Гродна (10,4). На трэцяй і чацьвёртай прыступках у гэтай намінацыі рэйтынгу апынуліся Гарадзенскі (8,6) і Дзятлаўскі раёны (8,3). Мастоўскі раён знаходзіцца дзесьці ў сярэдзіне (6). Паказчык добры, асабліва на фоне аўтсайдэраў Бераставіцкага, Зельвенскага і асабліва Свіслацкага раёну (1). А можа там няма такой патрэбы ў новым жытле?
І што мы бачым – два з трох аўтсайдэраў у папярэднім рэйтынгу тут сярод лідэраў! На кожнага жыхара Свіслацкага і Зельвенскага раёнаў прыпанае па 38 метраў жылой плошчы.
Але яшчэ больш (41) на Дзятлаўшчыне, што не замінае там актыўнаму будаўніцтву!
Мастоўшчына займае ў гэтым рэйтынгу шостае мейсца з 17. Тут на кожнага прыпадае ў сярэднім 33 метры жылля.
Найбольш шчыльна вымушаныя жыць жыхары Гродна. Тут на кожнага прыпадае ў сярэднім 22 метры жылля.
Такім чынам, падсумоўваем вынікі другой “серыі” ацэнкі якасці жыцця на Гарадзеншчыне.
БУДАЎНІЦТВА НОВЫХ КВАТЭР
Лідэры:
1. Астравецкі раён
2. Гродна
3. Гродзенскі раён
Аўтсайдэры:
16-е месца: Бераставіцкі раён
17 месца: Зельвенскі раён
18 месца: Свіслакі раён
КВАДРАТНЫЯ МЕТРЫ НА ЧАЛАВЕКА
Лідэры:
1. Дзятлаўскі раён
2. Свіслацкі раён
3. Зельвенскі раён
Аўтсайдэры:
16 месца: Лідскі раён
17 месца: Смаргонскі раён
18 месца: Гродна
Крыніца www.t-styl.info